Шахматыст, якому збіралі грошы на паездку на чэмпіянат свету, заняў 88-е месца
26—28 снежня праходзіў чэмпіянат свету па рапідзе (хуткіх шахматах). У ім бралі ўдзел чатыры беларусы.
Найлепшы вынік паказаў 17-гадовы Дзяніс Лазавік. Ён заняў выніковае 31-е месца, атрымаўшы ў 13 партыях 5 перамог і 6 нічыіх, піша «Трыбуна».
Падпісант ліста за сумленныя выбары Уладзіслаў Кавалёў заняў 88-е месца. Ён выйграў 6 партый і 2 партыі звёў у нічыю.
За два тыдні да турніру пры падтрымцы Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці быў абвешчаны збор на 1600 даляраў, каб дапамагчы Кавалёву ў падрыхтоўцы да чэмпіянату. Сума была сабраная за суткі.
Таксама ў чэмпіянаце ўдзельнічаў 18-гадовы Максім Царук, які яшчэ не з'яўляецца гросмайстрам. Ён заняў 96-е месца. Яшчэ адзін беларус Андрэй Гаравец заняў 110-е месца.
Чэмпіянат свету праходзіў у Самаркандзе (Узбекістан). У ім удзельнічала 202 шахматысты. Першае месца заняў нарвежац Магнус Карлсен.
Каментары