Фонд «Байхэлп» падвёў вынікі года. Колькі пайшло на дапамогу палітвязням?
За 2023 год фонд аплаціў больш за 500 заявак унутры краіны. У гэтым кірунку патрачана больш за 500 тысяч еўра.
Каля 200 былых палітзняволеных бяруць удзел у праграмах рэабілітацыі. У гэтым кірунку выдаткавана больш за 1 мільён еўра.
«У 2024 годзе плануем, спадзяюся, цалкам закрыць патрэбу па медычнай рэабілітацыі для былых палітычных, якія не могуць з’ехаць з Беларусі — прысутнасць унутры краіны застаецца нашым прыярытэтам, — напісаў у фэйсбуку сузаснавальнік фонду «Байхэлп» Аляксей Лявончык.
— Пад канец года адкрыўся кірунак рэабілітацыі дзяцей палітычных вязняў, якія яшчэ сядзяць. У яго можа трапіць да 50 дзетак».
Ён дадаў, што таксама працуюць пяць шэлтараў, у планах далейшае развіццё сеткі.
Працуе праграма інтэграцыі для былых палітычных супольна з Домам творцаў і Беларускім моладзевым хабам.
Каментары