Еўропа ў 2023 годзе скараціла імпарт расійскага трубаправоднага газу больш чым на 55%
Пастаўкі прыроднага газу ў Еўропу расійскім «Газпрамам» у 2023 годзе скараціліся ў параўнанні з 2022 годам на 55,6%, да 28,3 мільярда кубаметраў. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на звесткі еўрапейскай газатранспартнай групы Entsog і штодзённыя справаздачы «Газпрома» аб транзіце газу праз Украіну.
Паводле падлікаў, сярэднесутачны трубаправодны экспарт расійскага газу ў Еўропу ў 2023 годзе знізіўся са 174,8 да 77,6 мільёна кубаметраў. У падлікі не ўваходзіць звадкаваны прыродны газ, пастаўкі якога ў Еўропу ў 2023 годзе, наадварот, раслі.
На піку, у 2018-2019 гадах, гадавыя пастаўкі расійскага газу ў Еўропу дасягалі 175-180 мільярдаў кубаметраў. У 2022-м Расея паставіла ў Еўропу агулам каля 63,8 мільярда кубаметраў газу.
Каментары