Грамадства1313

З Камянецкай вежы прыбралі Пагоню

Сцяг Вялікага Княства Літоўскага з выявай вершніка знік з экспазіцыі музея, які размяшчаецца ў вежы-данжоне XIII стагоддзя.

Сцяг з Пагоняй, прыбраны з Камянецкай вежы.

Раней сцяг з Пагоняй знаходзіўся на верхнім ярусе вежы, побач з ім вісеў сцяг з Калюмнамі, родавым знакам Гедзімінавічаў. Як стала вядома «Нашай Ніве», на сёння Пагоня з вежы прыбраная, але Калюмны засталіся. Гэта кажа пра ідэалагічныя прычыны знікнення гістарычнага сімвала.

Можна меркаваць, што змены ў экспазіцыі музеі былі звязаныя з візітам у Каменец міністра культуры Анатоля Маркевіча ў сакавіку 2023 года. Сярод іншага, міністр наведваў і Камянецкую вежу.

Верхні ярус экспазіцыі ў Камянецкай вежы са сцягамі, на якіх намаляваны Пагоня і Калюмны

Герб «Пагоня» ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай каштоўнасцей як нематэрыяльная спадчына, а лукашэнкаўская прапаганда, адкідаючы гісторыю Рэчы Паспалітай як час польскага прыгнёту, на словах абвяшчае гісторыю Вялікага Княства Літоўскага важнай і неад'емнай часткай беларускай спадчыны.

Але на практыцы боязь «апазіцыйный» нацыянальнай сімволікі пераважвае жаданне шанаваць гісторыю і спадчыну свайго краю. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Дзед
    05.01.2024
    Якія "конченыя"....
  • Калматы Вожык
    05.01.2024
    А я вам зараз падкажу, дзе, на самым бачным месцы, вісіць яшчэ адна Пагоня!  Гэта -- музей горада Себежа (Пскоўская вобласць). Як бы нехта сказаў -- былое Вялікае княства Літоўскае!
  • х
    05.01.2024
    а якія адносіны ён мае да культуры? хіба што да сельскагаспадарчай

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →