Усяго патроху44

Грызун-чысцюля. Брытанскі пенсіянер зняў, як пацук акуратна наводзіць парадак у ягоным хляве. Мілае відэа

Аднойчы пенсіянер, які жыве ў валійскім горадзе Білт-Уэлс, заўважыў, што кожную раніцу раскіданыя ў яго хляве напярэдадні рэчы дзіўным чынам аказваюцца складзенымі ў скрыню. І так доўжылася кожную ноч два месяцы.

Фота: Rodney Holbrook / Animal News Agency

Валійскі пенсіянер і былы паштальён Родні Холбрук ужо даўно фатаграфуе дзікую прыроду, але гэтая карціна стала для яго вялікай нечаканасцю. У яго ўласным хляве кожную ноч разгортвалася сцэна, цалкам дастойная вядомага мультфільма «Рататуй», у якім пацучок становіцца кухарам.

У выпадку Холбрука грызун праявіў іншыя якасці: акуратнага прыбіральшчыка.

Аднойчы пенсіянер, які жыве ў валійскім горадзе Білт-Уэлс, заўважыў, што кожную раніцу раскіданыя ў яго хляве напярэдадні рэчы дзіўным чынам аказваюцца выкладзенымі ў скрыню. Тады ён паставіў там камеру начнога бачання і стаў чакаць вынікаў.

Фота: Animal News Agency

На атрыманых кадрах аказаўся пацук, які старанна падбірае рэчы, у тым ліку прышчэпкі, коркі і іншыя дробязі, і складае іх у скрыню.

Холбрук даў яму мянушку «Валійская акуратная мыш» і перадаў зробленыя ім кадры журналістам.

Па словах 75-гадовага жыхара Уэльса, пацук прыбіраўся ў яго хляве каля двух месяцаў.

«Спачатку я заўважыў, што корм, які я выстаўляў для птушак, нейкім чынам аказваецца ў старых чаравіках, якія ляжалі ў хляве, — кажа Холбрук. — У 99% выпадкаў пацук наводзіць парадак ноччу. Проста неверагодна, што ён іх складае ў скрынку, мне здаецца, ён нават атрымлівае задавальненне ад гэтага працэсу».

Холбрук падазрае, што пацук выкарыстоўвае раскіданыя ім прадметы, каб прыхаваць арэхі, але пакуль сітуацыя прыносіць карысць абодвум насельнікам хлява.

«Мне цяпер нават не трэба наводзіць парадак. Я проста пакідаю ўсякія дробязі каля скрынкі, а зранку яны аказваюцца на сваім месцы», — кажа пенсіянер.

«Ён, напэўна, і жонку маю даставіў бы на месца, калі б я яе пакінуў у хляве», — жартуе ён.

Фота: Animal News Agency

Характэрна што пацук спраўляецца з вельмі рознымі прадметамі, нават з такімі, памер якіх большы за саму жывёлу.

«Я трохі з гэтым эксперыментаваў і пакідаў на стале розныя рэчы, каб паглядзець, ці зможа ён іх падняць», — тлумачыць ён.

Холбрук сутыкаецца з пацуком-прыбіральшчыкам ужо не ўпершыню.

У 2019 годзе, калі ён жыў у Брысталі, яго сябар папрасіў яго ўсталяваць камеру начнога бачання, каб сфатаграфаваць яшчэ аднаго грызуна-аматара чысціні. Ён таксама збіраў рэчы ў хляве і акуратна складваў іх у скрынку.

«Гэта відэа стала вірусным і яго паглядзелі людзі ва ўсім свеце, — кажа пенсіянер. — Так што я і паверыць не мог, што ў нас у Білт-Уэлс праз некалькі гадоў адбываецца тое ж самае».

Каментары4

  • Ёсік
    08.01.2024
    Гумар старога пра жонку спадабаўся.
  • Жвір
    08.01.2024
    Пацукі вельмі добра дрэсіруюцца. Навучыць яго зьбіраць нейкія дробязі ў адно месца ня зойме шмат часу. Асабліва, калі тая жывёлка жыве й даглядаецца чалавекам з малога ўзросту. Дарэчы, вароны навучаюцца гэтаму "труку" яшчэ хутчэй. Некалі падабралі варанё, дык яно ўсяму навучылася, і адрозьнівала ўсіх па галасах, і мела, хітруня, асаблівы (індывідуальны) падыход да кожнага, зразумеўшы, што й ад каго варта чакаць і дамагацца. Папугаяў можна навучыць гэтаксама. Напрыклад, адзін мой знаёмы навучыў папугая зьбіраць па хаце апалкі ды скідаць іх у сьметніцу. Што праўда, часам даходзіла да скандала, бо папугай, седзячы на плячы гаспадара, нечакана выхватваў у таго з вуснаў цыгарэту, ды ляцеў да сьметніцы, выкідаць. Памятаю, гулялі мы ў шахматы (не з папугаем, калі што), дык той не мог прыкурыць мо разы тры-чатыры, бо птушка знаходзіла, якім чынам сьцягнуць тую цыгарэту. Давялося зачыніць папугая ў клетку. :) То бок, лухта гэта, сенсацыя для віславухіх. Гэта не выпадковае пацучаня...
  • Зміцер
    08.01.2024
    Пацукі - яны такія. Я памятаю, як у нас у калгасным свіране захоўваліся семкі сланечніку. Дык пацукі, як іх елі, ніколі шалупінне не пакідалі ў арудзе. Толькі збоку.

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджвае апошні прысуд — але яго абскарджвае і пракуратура

У Мінску таксіст ударыў пасажыра за тое, што той нібыта гучна бразнуў дзвярыма3

Прагноз надвор'я на першыя дні зімы1

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →