Сілавікі затрымалі жыхара Брэста за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе
Відэа з мужчынам апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал «Першы рубеж».
Паводле сацсетак, затрыманы — Аляксандр Тысевіч. Мужчыну 45 гадоў, піша «Медыязона».
На камеру мужчына кажа, што затрыманы за тое, што ў 2020 годзе пасля выбараў удзельнічаў у мітынгу і выходзіў на праезную частку.
Па якім артыкуле затрымалі Тысевіча і дзе ён цяпер знаходзіцца — невядома.
Каментары