Праваабаронцы назвалі, колькі «экстрэмісцкіх» крымінальных спраў было заведзена ў Гродзенскай вобласці
Большасць з іх — у Гродне, Лідзе і Ваўкавыску.
Па інфармацыі «Вясны», са жніўня 2020 года ў Гродзенскай вобласці распачалі больш за 2500 «экстрэмісцкіх» крымінальных спраў.
Часцей за ўсё гэта справы па фактах абразы прадстаўнікоў улады, Лукашэнкі, распальванні варожасці.
Генеральны пракурор Андрэй Швед у лістападзе 2023 года заявіў, што ў краіне заведзена больш за 16 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару.
Згодна з інфармацыяй прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек.
Каментары