Наяўнасць аўтамабільнага тэхагляду збіраюцца правяраць камерамі ў дварах
Генеральны дырэктар РУП «Белтэхагляд» Юрый Лянчэўскі даў інтэрв'ю выданню sb.by, у якім расказаў пра планы ўзмацнення ў Беларусі сачэння за наяўнасцю ва ўладальнікаў аўтамабіляў дзейнага тэхагляду.
«У нашай краіне «Белтэлекам» з'яўляецца самым буйным трымальнікам відэакамер: яны ёсць усюды — ад заправак да скрыжаванняў і двароў, — падкрэсліў Лянчэўскі. — Яны ўжо распрацоўваюць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, каб іх камеры таксама маглі фіксаваць адсутнасць тэхагляду. Мы распрацоўваем алгарытм узаемадзеяння. Разлічваем, што ўжо ў 2025-м гэта запрацуе».
У лістападзе 2023-га прадстаўнікі «Белтэлекама» таксама заяўлялі, што яны пачынаюць распрацоўку спецыяльнага праграмнага забеспячэння для таго, каб іх камеры маглі фіксаваць адсутнасць тэхнічнага агляду. Таксама ён паведаміў, што, паводле падлікаў арганізацыі, без пройдзенага тэхагляду па дарогах Беларусі ўсё яшчэ ездзяць каля 30% аўтаўладальнікаў.
Каментары