Гэта расійская сетка.
У 2024 годзе на беларускі рынак плануе зайсці расійская сетка касметыкі і парфумерыі «Подружка». Гэта вынікае са свежай справаздачы кампаніі «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг», паведамляе Realt.by.
Крамы «Подружка» з'явіліся ў Маскве і Маскоўскай вобласці ў 2005 годзе. У 2013 годзе першы магазін адкрыўся ў Санкт-Пецярбургу, і далей пайшло развіццё па ўсёй Расіі. А ў 2022 годзе, як пісаў «Форбс», сетку выкупіў уладальнік сеткі «Л'Этуаль». Цяпер «Подружка» налічвае больш за 300 крам.
Там прадаецца касметыка, парфумерыя, бытавая хімія, прадукты, дробязі для дома. Усё тое, што ёсць у «Востраве чысціні» і часткова ў «Міле».
Па даных «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг», у 2024 годзе «Подружка» плануе зайсці на беларускі рынак адразу ў некалькіх аб'ектах. А да яе прыйдзе і «Л'Этуаль». Як паведамляе блогер Какабай, «Л'Этуаль» адкрыецца ў «Мінск Сіці Мол» каля вакзала.
Каментары