Брытні Спірс выдалілася з інстаграма. Там у яе было 43 мільёны падпісчыкаў
Зрабіла гэта яна ў 20-ю гадавіну свайго хіта Toxic.
Брытні Спірс ужо выдаліла свой акаўнт у Instagram, і гэты сыход з сацыяльных сетак адбыўся праз некалькі дзён пасля таго, як яна абвясціла, што назаўжды пакідае музычную індустрыю, піша The Mirror.
43 мільёны падпісчыкаў Брытні спадзяваліся, што поп-ікона адзначыць знамянальную гадавіну выхаду яе трэка нумар адзін, але яны былі расчараваныя, калі зразумелі, што яна вырашыла на некаторы час залегчы на дно.
Каментары