Беларусь з пачатку года паставіла ў Расію 54 мільёны яек, гэта 89%
На долю Беларусі прыпадае ажно 89% паставак яек у Расію ў студзені, пішуць «РІА Навіны».
Адзначаецца, што Расія з пачатку 2024 года імпартавала 60,7 мільёна курыных яек. 6,7 мільёна іх паставілі Турцыя і Азербайджан, а 54 мільёны — Беларусь. Такім чынам, на Беларусь прыйшлася асноўная доля паставак — 89%.
У Рассельгаснаглядзе ўдакладнілі, што ў бягучым годзе пастаўкі курыных яек у Расію вядуцца толькі з трох краін. Пры гэтым за няпоўны студзень імпарт іх падвоіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.
Каментары