Вайна11

«Пасля ранення ў ім нешта надламалася». Саслужыўцы пра беларускага добраахвотніка, затрыманага за наркотыкі

У многіх людзей ёсць ілюзія, што ў стрэсавай сітуацыі могуць дапамагчы алкаголь і наркотыкі. 37-гадовы добраахвотнік Юрый Гарупа быў залежны і ад першага, і ад другога.

Юрый Гарупа. Фота: скан відэа Еўрарадыё

Меў судзімасць, працаваў у Польшчы, быў жанаты на рускай

Юрый Гарупа з Брэстчыны. Палітыкай не цікавіўся, у арміі не служыў. Вывучыўся на заатэхніка ў Пінскім сельскагаспадарчым тэхнікуме.

Па яго сканчэнні меўся адпрацаваць размеркаванне. Адпрацаваўшы месяц за мізэрны заробак, выправіўся гастарбайтарам у Польшчу. Там працаваў на будоўлі.

У адзін з прыездаў на радзіму Гарупу затрымалі. Яму прысудзілі тры гады «хіміі». Пакаранне адбываў у Пінску, працаваў на «Пінскдрэве».

З «хіміі» Юрый спрабаваў збегчы. Яго схапілі на мяжы і далі 2,5 года калоніі. Сядзеў у Наваполацку. Вызваліўся ў 2010 годзе і з'ехаў у Польшчу.

У Польшчы пазнаёміўся з дзяўчынаю з Падмаскоўя. Ажаніўся, але шлюб быў нядоўгім, у 2013 годзе пара разышлася.

Родныя выракліся добраахвотніка

За Украіну Юрый ваюе з 2014 года. З Польшчы прыехаў адразу па акупацыі Крыма разам з сябрам, які служыў у Французскім замежным легіёне.

Хацеў запісацца ў батальён «Айдар», але яго не ўзялі праз адсутнасць вайсковага досведу. Тады далучыўся да «Правага сектара», прайшоў яго вучэбку. Служыў з Паўлам «Волатам» Суславым ды Канстанцінам «Феніксам» Дзюбайлам.

Родныя Юрыя, калі даведаліся, што ён ва Украіне, перасталі камунікаваць з ім.

Ва Украіне Юрый ажаніўся другі раз. Мае дачку. Сям’я жыве ў Хмяльніцкім.

Тры разы спынялася сэрца

Калі пачалася поўнамаштабная вайна, далучыўся да беларускай роты пры «Азове», з якой паўстаў Полк Каліноўскага.

22 красавіка 2022 года «Хмеля» цяжка параніла ў Мікалаеўскай вобласці.

Аскепак праз сцягно трапіў у жывот, былі траўмаваныя ўнутраныя органы. Пашкоджаная рука дагэтуль не ачуняла. Юрый атрымаў кантузію і цяпер глухі на адно вуха.

З перадавой байца доўга не маглі эвакуяваць праз абстрэл.

Тры разы ў яго спынялася сэрца, дактары не верылі, што Гарупа выжыве. Лячылі байца ў Адэсе медыкі-беларусы.

Па медычных паказчыках Юрый быў адхілены ад службы, але праз паўгода трэніровак атрымаў дазвол на вяртанне.

Дамогся вяртання на фронт

Па вяртанні пасля ранення трапіў у батальён «Ліцвін» Палка Каліноўскага і стаў артылерыстам. Каліноўцы характарызуюць Юрыя як добрага чалавека і добрага вайскоўца.

Але, кажуць яны, пасля ранення ў ім нешта надламалася.

Юрый пакінуў Полк Каліноўскага ў канцы 2022 года, бо «не сышоўся характарам з кіраўніцтвам».

У Палку не заўважалі, каб Юрый ужываў наркотыкі, але памятаюць пра яго праблемы з алкаголем.

Часам былі запоі, асабліва пасля адпачынку ад фронту. Крытычных наступстваў ад гэтага не было.

Наркотыкі дапамагаюць перажыць стрэс

З 3 лютага 2023 года Гарупа служыў камандзірам мінамётнага ўзводу Другога інтэрнацыянальнага легіёна. Яго саслужыўцамі таксама былі беларусы.

У падраздзяленні ў Юрыя стала вастрэй праяўляцца алкагольная залежнасць.

Быў эпізод, калі ён хацеў звярнуцца да нарколага, але калі спецыяліста знайшлі, то не пайшоў да яго, кажуць суразмоўцы.

Тое, што Юрый стаў ужываць наркотыкі, было відаць па ім.

Пасля дозы ён дакучаў гутаркамі на філасофскія тэмы. Але баец не распаўсюджваў наркотыкаў і не афішаваў сваёй залежнасці, як некаторыя яго саслужыўцы.

Паводле суразмоўцаў, шмат хто з беларускіх добраахвотнікаў ужывае наркотыкі, асабліва тыя, хто прыехаў на вайну з Польшчы.

Там наркатычнае заканадаўства больш ліберальнае за беларускае. У Польшчы знайсці марыхуану прасцей за простае.

Суразмоўцы кажуць, што разжыцца на фронце наркотыкамі нескладана. Многія заказваюць іх поштай.

Затрымалі Юрыя Гарупу не на фронце, а ў Хмяльніцкім, дзе ён знаходзіўся на пабыўцы. У яго быў пакет з 300 грамамі сінтэтычнага наркотыка Альфа-PVP.

Добраахвотнікі адзначаюць, што сітуацыя з затрыманнем Юрыя не адзінкавая. У няволі за наркотыкі цяпер знаходзяцца яшчэ некалькі беларусаў.

Вайной не быў стомлены

Паводле саслужыўцаў, Юрый — класны мінамётчык. У яго былі сувязі, што дазваляла яму даставаць патрэбнае для падраздзялення. Меў багата сяброў.

З Другога інтэрнацыянальнага легіёна Юрый сышоў у жніўні 2023 года.

Саслужыўцы выключаюць, што прычынай была стомленасць ад вайны. За доўгі час знаходжання на фронце яна становіцца неад’емнай часткай жыцця вайскоўца.

Суразмоўцы дапускаюць, што ў Юрыя маглі ўзнікнуць праблемы з кіраўніцтвам.

Са службы ва Узброеных сілах ён не звольніўся. Гэтая акалічнасць, як і цяжкае раненне, можа быць улічаная следствам і судом для змякчэння пакарання.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Штурмавік Палка Каліноўскага пра расійскіх салдат: Сядзеў з паўтарашкай піва каля падʼезда, а цяпер з такімі ж прыдуркамі едзе «мачыць укропаў»

«Вылазка на тэрыторыю Беларусі нам пакуль не патрэбна». Камандзіры палка Каліноўскага адправіліся ў тур па гарадах Еўропы

Пра палітыку Украіны, каліноўцаў, «пацукоў», Сахашчыка і Янкі. Новы «Ток» з Генадзем Манько

«Мы гатовыя былі сустрэць амапаўцаў». Дэмабілізаваны каліновец пра чатыры месяцы фронту, перажыванні і ПТСР

Каментары1

  • Anatol Starkou
    28.01.2024
    Лёс заатэхніка, зразумела, быў бы без наркаты, але НН аб гэтым хлопцы не напісала б.

    Забыўся я ўжо імя хлопца - младафронтаўца, які даўно, яшчэ да ўсіх гэтых падзей 2020 года, можа пасля падзей 2010 года, тут на гэтым форуме пісаў пра сябе, што ён у дзень прымае дзве бутэлькі чарніла. Пішу так, бо не прыпомню, каб мы ў свой савецкі час казалі, што мы выпілі віна. Віно пасля амаль трыццацігадовага перапынку я выпіў упершыню ў Амерыцы пасля смерці жонкі. Каліфарнійскае кабернэ называецца. 
    Дык вось той хлопец з МФ пісаў тут на форуме, што выпівае ў дзень дзве бутэлькі чарніла. Я ў каментуе да яго тэксту дадаў, што сапраўдны патрыёт павінен піць тры бутэлькі: белага чарніла > чырвонага > і ізноў белага.

    Потым гэты хлопец трапіў на вайну ва Украіну. Забілі там. Яго пахавалі ў Польшчы. 
    Погиб Максим. Гэты яшчэ жывы. Чакае  змякчэння пакарання.
     

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Грамадстваабноўлена

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі сёлета давядзецца заплаціць за натуральную навагоднюю ялінку1

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта16

Вярхоўны суд адмяніў прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму, справу будуць пераглядаць

У Мінску адкрыецца рэстаран, які прапрацуе ўсяго год

«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі». Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр22

Кіраўнік нямецкай разведкі: Расія можа напасці на краіны Балтыі або атакаваць архіпелаг Шпіцберген8

Грузія адмаўляецца ад перамоў аб уступленні ў Еўрасаюз29

«Лукашэнку відавочна цесна і нецікава ў Беларусі». Амбіцыйныя прапановы на рытуальным саміце11

«Размаўляць па-беларуску — гэта стыль». Японец пераехаў у Сухарава і дапамагае рабіць беларускую мову моднай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Грамадстваабноўлена

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Галоўнае
Усе навіны →