У новым выпуску «Ток» Сахашчык-малодшы распавёў, каго з генералаў паважаюць у арміі і ці мае аўтарытэт Хрэнін.
Па словах Аляксандра Сахашчыка, ён бы адзначыў генерал-маёра Вадзіма Дзенісенку — камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі — і намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі генерал-маёра Паўла Муравейку. Больш прозвішчаў Сахашчык назваць не змог. «Думаю, што на гэтым усё», — падсумаваў мужчына.
Нагадаем, што Вадзім Дзенісенка сябраваў з бацькам Аляксандра — Валерам Сахашчыкам, якога змяніў на пасадзе камандзіра Брэсцкай дэсантнай брыгады.
Генерал Павел Муравейка некалькі месяцаў назад зрабіў гучную заяву аб тым, што «Беларусь мае права прасячы калідор у Літву сілай зброі» ў адказ на ўвядзенне гэтай краінай санкцый.
Разважаючы пра Віктара Хрэніна, Сахашчык адзначыў, што «больш вартага жалю міністра абароны ў Беларусі яшчэ не было. Ён хоць і носіць пагоны генерал-лейтэнанта, але, на жаль, бесхрыбетны. Але вельмі зручны. Таму ён там, дзе ён ёсць».
Калі параўноўваць аўтарытэт міністра абароны Віктара Хрэніна і дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксанддра Вальфовіча, Сахашчык-малодшы лічыць, што для шараговага вайскоўца «яны недзе там наверсе ўсе крутыя. Калі мы бяром шараговага ваеннаслужачага ў няважна якой вайсковай часці, то, калі прыязджае ў яе Хрэнін, Вальфовіч ці Дзенісенка, парадак у тумбачках наводзіцца аднолькава».
Глядзіце цалкам:
Каментары