Сёлета беларуская эканоміка працягне расці хутчэй, чым апошнія дзесяць гадоў. Такі тэмп прагназуюць у Еўразійскім Банку развіцця (ЕАБР), піша Office Life.
Па выніках мінулага года важным фактарам росту эканомікі стаў спажывецкі попыт.
Аналітыкі ЕАБР нагадалі, што ў краіне ў студзені інфляцыя ў гадавым выражэнні павялічылася да 5,9%. Прычына — рост цэнавага ціску з боку ўнутранага попыту, рынку працы і інфляцыі ў Расіі. Аднак дзяржрэгуляванне цэнаў стрымлівае іх дынаміку.
Сёлета эксперты ЕАБР таксама чакаюць росту заробкаў у Беларусі. З 1 студзеня 2024 года базавая стаўка павялічылася на 6,4% — да 250 рублёў.
Каментары