Прынялі меры па «максімальнай кампенсацыі».
Старшыня СК Дзмітрый Гара на пасяджэнні калегіі паведаміў, што ў 2023 годзе пракурору для накіравання ў суд перадалі больш за 1300 «экстрэмісцкіх» спраў.
Па словах Гары, тых, хто зрабіў данаты, але з'явіўся з павіннай і кампенсаваў шкоду, вызваляюць ад крымінальнай адказнасці.
Сума выплачаных «кампенсацый» за данаты за 2023 год перавысіла 37 млн рублёў — гэта амаль 11,5 млн даляраў.
«Прыняты дадатковыя меры па максімальнай кампенсацыі нанесенай злачыннымі дзеяннямі шкоды», — піша «СБ».
Дзмітрый Гара дадаў таксама пра завочныя суды — скончана вытворчасць па 12 крымінальных справах у дачыненні да 31 асобы.
Каментары