Пра сустрэчу прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з жонкай і дачкой загінулага ў расійскай турме палітыка Аляксея Навальнага з'явілася паведамленне на старонцы Байдэна ў сацсетцы X.
«Сёння я сустрэўся з Юліяй і Дашай Навальнымі — блізкімі Аляксея Навальнага — каб выказаць спачуванні ў сувязі з іх трагічнай стратай. Спадчына мужнасці Аляксея будзе жыць у Юліі і Дашы, а таксама ў незлічонай колькасці людзей ва ўсёй Расіі, якія змагаюцца за дэмакратыю і правы чалавека», — напісаў Байдэн.
Сустрэча ўдавы Аляксея Навальнага і амерыканскага лідара прайшла ў Сан-Францыска.
Каментары