Пасведчанні кіроўцы ў Беларусі пачнуць выдаваць тэрмінам на 20 гадоў з 23 сакавіка, паведаміў БелТА начальнік аддзялення рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасці і тэхнічнага нагляду ДАІ МУС Аляксандар Шмаенкаў.
Паводле слоў міліцэйскага чыноўніка, такое рашэнне «прынясе карысць як шараговым кіроўцам, так і рэгістрацыйным аддзелам ДАІ», бо знізіць нагрузку на іх. Акрамя таго, гэтая практыка цалкам адпавядае міжнароднай.
«Многія краіны выдаюць пасведчанні на такі тэрмін. Аналагічную ідэю вылучылі таксама ў Расійскай Федэрацыі», — адзначыў Шмаенкаў.
Новы парадак прадугледжаны Указам № 55, які 16 лютага падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Згодна з ім, змяншаюцца тэрміны выдачы даведак аб рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ (з 10 да 7 працоўных дзён), а таксама павялічваюцца тэрміны дзеяння пасведчання кіроўцы (з 10 да 20 гадоў) і дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабіляў, з года выпуску якіх прайшло менш за 3 гады (да 3 гадоў).
Каментары