У Расіі вядомы беларускі пранкер запатрабаваў правесці хросны ход з іконамі Бандэры
Невядомыя адфаташопілі іконы святых Стэфана і княгіні Вольгі: замянілі іх на твары суддзі Святланы Сняжко і лідара ўкраінскіх нацыяналістаў у 1940-я — 1950-я гады Стэпана Бандэры і ад імя Расійскага гістарычнага таварыства запатрабавалі ад школ раздрукаваць іх, уставіць у рамкі і здзейсніць хросны ход мясцовым прыходам.
Таксама невядомыя спрабавалі пераканаць расійскіх настаўнікаў, што Сцяпана і Святлану кананізавалі з ухвалы Маскоўскага патрыярхата зусім нядаўна — літаральна ў гэтым месяцы, бо яны — «абаронцы Кіева-Пячэрскай лаўры, якія загінулі ад рук кіеўскага рэжыму», паведамляе Shot.
Аўтарам розыгрышу аказаўся вядомы беларускі пранкер Уладзіслаў Бохан.
«Па дзіўным супадзенні Святым Сцяпанам аказаўся Сцяпан Бандэра, а Святой Святланай аказалася… Не, не Ціханоўская (з чаго б ёй столькі гонару?). Святлана Сняжко — суддзя, якая прызнала мой канал у Беларусі экстрэмісцкім. Я ж казаў, што адпомшчу», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Каментары