Інтэрнэт-крама сеткі касметыкі і парфумерыі «Міла», якая павінна была аднавіць працу 1 сакавіка, застанецца «закрытай» яшчэ на тры месяцы — да 31 траўня. Пра гэта паведамілі на сайце кампаніі.
У студзені 2024 года «Міла» ўжо прыпыняла працу сваёй інтэрнэт-крамы. Тады адзначалася, што гэта звязана з тэхнічнымі прычынамі. Паўза павінна была працягнуцца да 1 сакавіка. Але цяпер на сайце рытэйлера з'явілася новае паведамленне, у якім сказана, што інтэрнэт-крама не будзе працаваць да 31 траўня — усё па тых жа тэхнічных прычынах.
У кампаніі дадалі, што ўся інфармацыя на сайце носіць толькі даведачны характар — тавар можна паглядзець, але нельга купіць. Адзінае, што па-ранейшаму дазволяць набыць, — гэта электронныя падарункавыя сертыфікаты.
Каментары