У Чалябінску мабілізаванаму, які тройчы збягаў з часткі, далі сем гадоў калоніі. Маці двойчы вяртала яго ў армію
Да сямі гадоў калоніі агульнага рэжыму прысудзілі мабілізаванага, які тройчы самавольна пакідаў сваю частку, не атрымаўшы дазвол камандавання. Сяржант віну прызнаў цалкам, але тлумачыць што-небудзь адмовіўся, спаслаўшыся на хваляванне. Затое высветлілася, што вярнуць сына на службу неаднаразова спрабавала мама, піша 74.ru.
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, сяржанта прызвалі ўвосень 2022 года падчас частковай мабілізацыі, а праз чатыры месяцы ён упершыню збег з часткі.
— Сын у дваццатых датах лютага прыбыў дадому і паведаміў, што яму далі звальненне, — распавяла ў судзе маці мабілізаванага. — А затым праз некалькі дзён з'ехаў нібыта ў частку. У сярэдзіне мая ад сына мне стала вядома, што ён знаходзіцца ў свайго таварыша. Акрамя таго, ад кіраўніка сяла стала вядома, што сына шукае камандаванне часткі.
19 мая маці асабіста адвезла сына ў вайсковую часць, а 27 ці 28 мая ён зноў прыехаў дадому. Распавёў, што яму далі звальненне «ў сувязі з днём нараджэння».
— Праз некалькі дзён сын з'ехаў, сказаўшы, што на службу, — сказала маці ў судзе.
Праз месяц яна даведалася, што сын увесь гэты час зноў знаходзіўся ў прыяцеля, і 26 чэрвеня жанчына зноў адвезла яго ў частку. У ліпені і жніўні сітуацыя паўтарылася, але тады за сяржантам прыехала вайсковая паліцыя і камандаванне часткі. Яго прызналі вінаватым у трох эпізодах самавольнага пакідання часткі.
— Прысудам Магнітагорскага гарнізоннага вайсковага суда шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначанае пазбаўленне волі на тэрмін сем гадоў у папраўчай калоніі агульнага рэжыму, — паведамілі ў прэс-службе суда. — Прысуд не ўступіў у законную сілу.
«50 тысяч памілаваных галаварэзаў». У Расіі амаль палова зэкаў, якія вярнуліся з вайны, вяртаецца за краты, дзе іх зноў вярбуюць
«Распілоўваць цынкавую труну балгаркай — занятак не для слабанервовых». Аповед афіцэра, які суправаджаў «груз 200» па Расіі
Расія за два гады страціла каля 83 тысяч забітымі — аналіз статыстыкі
Каментары