Грамадства

«Мы не зачыняемся». Вольга Сямашка патлумачыла, чаму прыпыніла працу беларуская рэдакцыя «Радыё Ўнэт»

«Радыё Ўнэт» часова прыпыняе вяшчанне праграм на беларускай мове. На жаль, дагэтуль мы не маем інфармацыі ад Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча аб працягу падтрымкі беларускай рэдакцыі» — такая абвестка з’явілася 14 сакавіка на сайце медыя. Пра прычыны прыпынення працы і перспектывы вырашэння праблемы Беларуская асацыяцыя журналістаў пагутарыла з галоўнай рэдактаркай Вольгай Сямашка.

Вольга Сямашка ў Сейме Літвы. 2023 год. Фота: БАЖ

«Радыё Ўнэт» — беларуская рэдакцыя «Радыё Wnet» — фінансавалася са сродкаў Міністэрства замежных спраў Польшчы.

— Мы чакалі, пакуль будзе зацверджаны бюджэт МЗС Польшчы, у якім былі б прапісаныя лічбы на фундацыю, з якой мы непасрэдна фінансуемся. Бюджэт з’явіўся, ён ужо некалькі дзён ёсць у агульным доступе.

Мы чакалі рашэння па нашым праекце, але не атрымалі яго ні ў панядзелак, ні ў аўторак, і ў сераду нам ніхто не змог сказаць нічога канкрэтнага. Таму было прынята рашэнне: часова прыпыніць працу беларускай рэдакцыі да вырашэння фінансавых праблем.

Мы не закрываемся, як толькі МЗС прыме рашэнне, што наш праект будзе падтрымлівацца, мы адновім працу ў ранейшым фармаце, — распавяла БАЖ спадарыня Вольга.

— Дагэтуль вы не ведаеце, ці ўвогуле ёсць сродкі на фінансаванне беларускай рэдакцыі «Радыё Ўнэт» сёлета?

— Сістэма працуе наступным чынам. Існуе фундацыя, з якой фінансуецца не толькі нашае радыё, але і іншыя беларускія праекты. Бюджэт фундацыі прапісаны. Але мы не атрымалі дакладнага адказу, ці будзе падтрыманы менавіта наш праект з гэтых сродкаў. Нам зноў прапанавалі пачакаць, але, скажу шчыра, рэдакцыя і так два з паловай месяцы існуе ў рэжыме чакання. І ўвесь гэты час мы не сядзелі, склаўшы рукі, а паўнавартасна працавалі. Таму і прынялі рашэнне часова прыпыніць працу рэдакцыі.

— То-бок, гэта сумеснае рашэнне ўсёй рэдакцыі?

— Мы з’яўляемся беларускай рэдакцыяй «Радыё Wnet». А яно — класічнае польскае радыё, якое вяшчае ў Польшчы круглыя суткі. Штодня ўвечары беларуская рэдакцыя мела дзве гадзіны вяшчання на беларускай мове.

Беларускія праграмы пакуль са штодзённага эфіру не здымаюцца, яны застаюцца, але ўвесь час будзе ісці беларуская музыка з паведамленнем «Тут магла быць беларуская праграма, але, на жаль, з-за абставін, якія ад нас не залежаць, пакуль гэтых беларускіх праграм няма».

— Ці маеце хоць прыблізнае ўяўленне, на колькі часу можа «падвіснуць» вяшчанне беларускай рэдакцыі?

— Мы аптымісты. У нас калектыў невялікі: усяго шэсць чалавек. Нашыя вядучыя эфіру, карэспандэнты знаходзяцца ў Літве, ва Украіне, у Беластоку і ў Варшаве.

Не магу сказаць, што ў нас раней такіх праблем не ўзнікала. Трэба разумець, што ўсе фінансавыя дакументы зацвярджаюцца не на пачатку года, а трохі пазней. Мінулыя гады нас падтрымлівала польская рэдакцыя, якая фактычна за свае ўласныя сродкі фінансавала нас. Але сёлета прынята рашэнне: пакуль не будзе грошай, мы часова прыпыняемся.

***

«Радыё Wnet» — польская радыёстанцыя і інтэрнэт-сацыяльны сайт, заснаваны ў 2009 годзе Кшыштафам Скаўронскім, Гжэгажам Васоўскім, Катажынай Адамяк-Срочыньскай, Монікай Макоўскай-Васоўскай, Войцехам Цэйроўскім і Ежы Яховічам.

Беларуская рэдакцыя «Радыё Ўнэт» пачала працу 11 лістапада 2020 года і сфарміравалася з журналістаў, якія з-за рэпрэсій былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі. Беларуская рэдакцыя «Радыё Ўнэт» з’яўляецца часткай польскага «Radio Wnet».

Каментары

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

У Грузіі ўспыхнулі пратэсты пасля заявы ўрада пра адмову ад еўраінтэграцыі4

У Беларусі затрымалі грузінскага злодзея ў законе, які прарываўся з Расіі без пашпарта

Мінскае «Дынама» прайграла чацверты матч у Лізе канферэнцый ВІДЭА1

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах26

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка — Pole Kvetak3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →