Грамадства22

Рашэнне аб уваходжанні Беларусі ў ШАС прымуць на саміце ў Астане ў ліпені

На саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Астане будзе прынята рашэнне аб наданні Беларусі статусу паўнапраўнага члена арганізацыі, заявіў РІА Новости генеральны сакратар ШАС Чжан Мін. Саміт ШАС пройдзе 3-4 ліпеня ў Астане.

«Чакаецца, што на саміце ў Астане будзе прынята рашэнне аб прыёме Рэспублікі Беларусь у члены ШАС і прадастаўленні ёй статусу члена арганізацыі. З моманту прыняцця гэтага рашэння Беларусь атрымае права ўдзельнічаць у якасці паўнапраўнага члена ў пасяджэннях і механізмах у рамках арганізацыі», — сказаў Чжан Мін.

ШАС — міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе. У яе ўваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кітай, Кіргізія, Расія, Таджыкістан, Пакістан і Узбекістан. Краіны-назіральнікі — Афганістан, Беларусь і Манголія, краіны-партнёры — Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, ААЭ, Турцыя і Шры-Ланка.

У ліпені 2023 года на саміце ШАС у Нью-Дэлі Іран стаў паўнапраўным членам арганізацыі. Таксама Беларусь падпісала мемарандум аб абавязальніцтвах у мэтах атрымання статусу дзяржавы-сябры арганізацыі.

Каментары2

  • Ёсік
    17.03.2024
    Прадбачу, як уся лукашэнкаўская зграя ўзвые радасна, як быццам крыж Ефрасінні адшукалі. Во тады зажывем, як казаў сяргеенка, мы ўжо выйшлі на прамую ў нашым разьвіцьці. А што рабілі да гэтага, чаму не развіваліся, хто перашкаджаў? Правільна, дрэннаму танцору чаравікі перашкаджаюць.
  • Илья
    17.03.2024
    ШОС!

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж

Усе навіны →
Усе навіны

«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі9

Пушыстыя VIP-кліенты. Як у Бараўлянах стварылі цырульню для хатніх жывёл

Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджвае апошні прысуд — але яго абскарджвае і пракуратура

У Мінску таксіст ударыў пасажыра за тое, што той нібыта гучна бразнуў дзвярыма3

Прагноз надвор'я на першыя дні зімы1

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж

Галоўнае
Усе навіны →