Пуцін пракаментаваў смерць Навальнага. І сказаў, што быў згодны яго абмяняць
Пуцін заявіў, што быў згодны на абмен Навальнага пры адной умове.
Уладзімір Пуцін падчас выбарчай прэс-канферэнцыі ўпершыню выказаўся пра смерць Аляксея Навальнага ў калоніі.
«Што тычыцца спадара Навальнага. Так, ён пайшоў з жыцця. Гэта заўсёды сумная падзея. У нас былі і іншыя выпадкі, калі людзі сыходзілі з жыцця. А хіба ў ЗША гэтага не бывала?»
Пуцін таксама заявіў, што быў згодны на абмен Навальнага — пры ўмове, што ён бы не вярнуўся ў Расію.
«Чалавек, які са мной гаварыў, яшчэ фразу не скончыў, а я сказаў: «Я згодны!» <…> Толькі пры адной умове — што мы яго памяняем і каб ён да нас не вяртаўся, няхай там сядзіць»,
— такую версію агучыў Пуцін.
Каментары