Культура

Vodblisk святкуе свой першы год

У праграме: разыгранка, успаміны, якія фільмы з'явіліся на платформе сёлета,і зніжкі на прагляд фільмаў да 75%.

Кадр з фільма «Возера радасці»

Год таму на платформе Voblisk упершыню прадэманстравалі беларускі фільм. Год, як сваім існаваннем Vodblisk наглядна даказвае, што беларускае кіно існуе, і яно разнастайнае і класнае! Беларускае кіно бывае як дакументальным, так і гульнявым.

Яго здымаюць і рэжысёры, і рэжысёркі. Сярод беларускіх фільмаў ёсць як драмы, гэтак і камедыі, і нават крымінальныя фільмы. Наша кіно паднімае абсалютна розныя тэмы: палітыка, сэкс, каханне, творчасць, узаемадзеянне чалавека і прыроды, булінг у школе, дыскрымінацыя ЛГБТ+, правы жанчын, адрозненні культур, мары, — пералічваць можна бясконца.

Цягам гэтага года незалежныя стужкі беларускіх рэжысёраў і рэжысёрак з'яўляліся ў медыятэцы штомесяц. Сёння для прагляду даступныя ажно 20 фільмаў! Успамінаем, якія фільмы з'явіліся на платформе Vodblisk у першы год існавання. 

«Мая бабуля з Марса» — кранальная дакументальная гісторыя бабулі рэжысёра Аляксандра Міхалковіча, якая пасля выхаду на пенсію пераехала ў Крым, а ён неўзабаве аказаўся акупаваным Расіяй і ператварыўся ў «далёкую планету», накшталт Марса.

«Межы» — аўтарскае, вельмі арыгінальнае па форме паэтычнае кінаэсэ на тэму пошукаў сваёй і чужой, асабістай і мастацкай ідэнтычнасці ў зменлівым свеце.

«Крышталь» — іранічная камедыя аб сутыкненні культур, дзякуючы якой у Беларусі ўпершыню за дваццаць гадоў збіраўся Оскараўскі камітэт.

«Сапраўдная амерыканка» — фільм, за які Дар'я Жук атрымала прыз за найлепшую рэжысуру ад New York Women in Film and Television, расказвае гісторыю студэнткі з постсавецкай прасторы Алі, якая прыехала па абмене ў Амерыку і спрабуе зразумець адрозненні культур, упісацца і быць сапраўднай амерыканкай. 

«Хапай турыстаў» — яркі кароткаметражны фільм пра вандроўніка, які выпадкова трапляе ў пастку любоўнага трыкутніка.

«Паветра ўнутры яе» — самая першая кароткаметражная праца Дар'і Жук пра шасцігадовую Кацю, што спрабуе даследаваць смерць і жыццё. 

«II» — сучасная ігравая драма пра беларускіх падлеткаў, якая ўздымае важныя сацыяльныя пытанні: булінг у школе, дыскрымінацыя ЛГБТ+, сэкс і недахоп сэксуальнай адукацыі.

«Возера радасці» — цалкам беларускамоўны фільм, зняты паводле аднайменнага рамана вядомага беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча, і расказвае гісторыю дзевяцігадовай дзяўчынкі Ясі, якая вырашае збегчы з дзіцячага інтэрната, каб вярнуцца дадому.

«To Ruth» — кароткаметражная гісторыя безнадзейнага «кіберкахання», створаная па матывах рэальнага ананімнага блога сталкера, які пераследаваў улюбёную youtube-блогерку.

«Беларускі псіхапат» — вольны перанос на беларускую глебу маніфеста амерыканскага масавага стралка Эліята Роджэра: у фільме — дача, псіхапат і тры малазнаёмыя дзяўчыны.

«Забойства на Алібегава» — ігравы крымінальны фільм на аснове рэальных падзей, змантаваны з сабраных разам тыктокаў пра жыццё поліаморнага трыа: Эвеліны, Мікіты і Лёшы.

«Агульная мова» — смелы і шчыры дакументальны фільм з некранутымі дыялогамі і непадрыхтаванымі акцёрамі ў асобе бацькоў рэжысёркі Волі Чайкоўскай.

«Дачка» — аўтарскае выказванне рэжысёркі Мары Тамковіч на тэму бацькоўства і правоў жанчын.

«Баба, Ваня і каза» — стужка адлюстроўвае жыццё ў вёсцы з крытычным рэалізмам, расказваючы гісторыю бабулі Сімы, якая хвалюецца за будучыню сына з алкагольнай залежнасцю і спрабуе змагацца са сваёй суседкай Глашай, якая варыць і прадае самагон у вёсцы.

«Пасха Хрыстова» — гэта пераважна чорна-белае назіранне за вернікамі ў Вялікдзень, калі яны немінуча сцякаюцца ў царкву, на фоне недабудаванага жылога комплексу раскладваюць прынесеную з сабой ежу і абмяркоўваюць надзённае.

«Саламанка» — дакументальны 40-хвілінны фільм небывалай прыгажосці апісвае побыт мексіканскага горада, дзе час нібы замер 200 гадоў таму — з надыходам менанітаў, прыхільнікаў аднаго з самых строгіх напрамкаў пратэстантызму, чый уклад жыцця ў абшчыне не мяняецца стагоддзямі.

«Хронікі ртуці» — ўнікальны фільм, непадобны на многае з таго, што вы бачылі, які расказвае пра штодзённае жыццё былой скрыпачкі і таленавітай пісьменніцы Кейт Вудс, яе брата Кэмпа і іх сябра Томі сярод руін закінутага каліфарнійскага шахцёрскага пасёлка, дзе раней здабывалі ртуць.

«Summa» — сузіральная стужка пра двух мастакоў і іх сяброўства, у фільме не шмат дынамікі, але шмат часу, каб разгледзець дэталі з жыцця на польскім хутары, і разам з тым, падумаць на вечную экзістэнцыйную тэму жыцця і смерці.

«Чыстае мастацтва» — партрэт Мінска ўзору канца 2010-х гадоў, які паказвае праз прызму сучаснага мастацтва і мастака Захара Кудзіна, як дзяржава цэнзуруе розныя праявы свабоды людзей, а пачынае з таго, што яны бачаць вакол сябе на вуліцах горада.

«Чатыры колы далей ад цэнтра» — стужка аб моцнай жанчыне і загадкавай мінскай мастачцы Марыне Капілавай, а таксам пра свабоду ў свеце, які ты для сябе ствараеш сам.

З нагоды свайго дня народзінаў VODBLISK абвясціў разыгранку для тых, хто жыве па-за межамі Беларусі і павінен плаціць 5$ за прагляд стужкі. Разыграюць 3 пакеты, дзякуючы якім вы зможаце задарма паглядзець лепшыя беларускія фільмы. 

У першы пакет «Ізі-пізі» уваходзяць тры фільмы: «Мая бабуля з Марса», «Возера Радасці», «Чыстае мастацтва».

У пакеце «Прасунуты» ўжо 6 фільмаў, да трох стужак з папярэдняга пакета дадаюцца «II», «Саламанка», «Агульная мова». Пакет «Люкс» складаецца з 9 фільмаў, ён для тых, у каго сур'ёзны намер развітацца са статусам «усё складана» ў адносінах з беларускім кіно. Апроч папярэдніх фільмаў у яго ўваходзяць «Дачка», «Беларускі псіхапат», «Summa».

Разыгранка працягнецца да 21 сакавіка, пасля чаго выпадковым чынам абяруць пераможцаў. Усе падрабязнасці ўдзелу ў розыгрышы ёсць на старонцы Instagram праекта.

Але на гэтым не ўсё! Для ўсіх жадаючых да 30 красавіка будзе дзейнічаць спецыяльная прапанова са скідкамі на усе 3 пакеты фільмаў. Доступ да прагляду фільмаў пакета «Ізі-пізі» можна будзе набыць за 9,99$.

Фільмы з пакета «Прасунуты» будуць даступныя за 14,99$, замест 30$. Пакет «Люкс» каштуе 19,99$, набыўшы яго вы зможаце паглядзець 9 унікальных стужак беларускіх аўтараў і аўтарак і пры гэтым зэканоміць 61,01$.

Калі вам падабаецца, што робіць каманда кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра беларускага кіно Vodblisk, вы можаце падтрымаць іх данатам.

Каментары

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы2

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім36

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →