Сурʼёзная аварыя адбылася на падʼездзе да Шчомысліцы з боку Дзяржынска, пішуць мясцовыя паблікі.
Як бачна з апублікаваных відэа, у ДТЗ трапілі найменей тры машыны, адна з іх вылецела ў кювет.
Чытачы канала «Фаніпаль Бай» паведамляюць, што ў сувязі з аварыяй на дарозе Р-1 утварыўся шматкіламетровы затор.
На 9 ранку ён перавышае 5 км і цягнецца аж да Пцічы.
На месцы працуюць ратавальнікі. Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне і пацярпелых пакуль няма.
На дарозе моцны туман.
Каментары