Грамадства1919

Беларускаму добраахвотніку патрэбная дапамога пасля цяжкага ранення

Улетку 2023 года на полі бою быў цяжка паранены беларускі добраахвотнік, баец 79 дэсантна-штурмавой брыгады УСУ. Каля 14 гадзін ён чакаў на эвакуацыю, а потым некалькі месяцаў правёў у рэанімацыі, змагаючыся за сваё жыццё.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў шпіталі ў стабільна цяжкім стане. Яму аказваецца ўся неабходная дапамога. Але каб аднаўленне праходзіла больш паспяхова, мужчыну важна дакупляць некаторыя лекі і прылады для рэабілітацыі.

У цяжкім становішчы апынуўся не толькі ён, але і ягоная сям'я, бо шматлікія выдаткі па лячэнні ляглі на блізкіх.

Сума збору — €4000. У гэтую суму ўваходзяць неабходныя медыкаменты і сродкі для рэабілітацыі.

Аказаць падтрымку нашаму добраахвотніку і ягонай сям'і, каб яны маглі як мага хутчэй вярнуцца да паўнавартаснага жыцця, можна па спасылцы

Каментары19

  • Бог поможет
    26.03.2024
    Наверное
  • Гржимайло
    26.03.2024
    Где Пазьняк, где Усов? Пусть скидываются.
  • Офісы-кабінеты
    26.03.2024
    Гржимайло, Пазьняк пастаянна прадае ўласныя кнігі, каб пералічыць грошы ваярам.
    А што наконт офісах-кабінетаў? Чаму яны не дапамагаюць ваярам?
    Тым больш што 79 дэсантна-штурмавой брыгада - пад куратарствам кабінетнага Сахашчыка.
    Офісы-кабінеты панабралі грошаў, грантаў, мільёнамі еўра, і невядома куды падзелі, а дапамагаць павінен адзін Пазьняк на сваю сціплую пенсію? Дык ён дапамагае. У адрозненне ад офісаў-кабінетаў.

Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні3

Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні

Усе навіны →
Усе навіны

Лакалізавалі дакладнае месца знаходжання расійскага фільтрацыйнага лагера ў Нароўлі, у якім катавалі ўкраінскіх палонных15

Някляеў: Вельмі шмат было зроблена памылак — і ўладай, і апазіцыяй20

Расійскія ваенкары пішуць пра «крах абароны» расійска-сірыйскіх сілаў пад Алепа. Асад спешна вылецеў у Маскву17

У Магілёве прадаюць 23-гадовы VW Golf 4 за 9000 даляраў. Што ў ім такога?1

Стала вядома, колькі сёлета давядзецца заплаціць за натуральную навагоднюю ялінку1

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта16

Вярхоўны суд адмяніў прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму, справу будуць пераглядаць

У Мінску адкрыецца рэстаран, які прапрацуе ўсяго год

«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі». Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні3

Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні

Галоўнае
Усе навіны →