Грамадства5757

«У Беларусі рамантуюць масты да Літвы, якія не выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых мэтах». Сахашчык патлумачыў свае алармісцкія заявы

Днямі прадстаўнік АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык заявіў, што Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання тактычнай ядзернай зброі і «бліцкрыгу на Вільню». На чым грунтуюцца ягоныя словы, спыталі ў эфіры «Обычного утра».

Сахашчык гаворыць, што яго словы грунтуюцца як на фактах, так і на аналітычных высновах. 

— Калі адштурхоўвацца ад фактараў, якія я маю, у гэты момант у Расіі праводзяцца вучэнні па дэзактывацыі мясцовасці, пераадоленні ўчасткаў заражэння, ідзе аснашчэнне войскаў радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны, якія былі ў загоне некалькі дзесяцігоддзяў, пастаўлена задача расійскім навукоўцам распрацоўваць больш эфектыўныя сродкі для абеззаражання і дэзактывацыі мясцовасці. 

З гэтага я раблю выснову, што ў планах у расейцаў ёсць прымяненне тактычнай ядзернай зброі. 

Сахашчык мяркуе, што ядзерная зброя можа быць ужыта супраць Украіны ці Літвы. Альбо і там, і там.

На Польшчу, думае Сахашчык, расіяне пабаяцца пайсці. А Літва, кажа ён, краіна маленькая. Пуцін, магчыма, разлічвае, што НАТА не заступіцца за яе. 

На пытанне, навошта гэта Крамлю, Сахашчык адказаў:

— Вайскоўцы, спецыялісты высокага ўзроўню, таксама праводзяць працу над памылкамі. Расія вучыцца на гэтай вайне і, ацаніўшы страты за Бахмут або Аўдзееўку, прыйшлі да высновы, што захапіць участак тэрыторыі, дзе раней быў горад, а ў сапраўдны момант — могілкі, дзе яшчэ шмат гадоў трэба ўсё гэта разбіраць, размініраваць коштам некалькіх дзясяткаў тысяч жыццяў — нібыта як немэтазгодна. Плюс на гэта ў сярэднім траціцца год.

А калі ўжыць ядзерны боепрыпас, то гэта будзе хутка і амаль без страт, і размініраваць не прыйдзецца. А мірных жыхароў і так, і так не застаецца. У Марʼінцы, Аўдзееўцы, Бахмуте — хто не зʼехаў, загінуў, — кажа ён.

Са слоў Сахашчыка, у яго ёсць розная колькасць інфармацыі, частка з якой — «неабвержныя факты», а частка — супастаўленая інфармацыя. Напрыклад, кажа ён, цяпер ідзе рамонт мастоў у Беларусі на дарогах у кірунку да Літвы.

— У тым ліку мастоў, якія не выкарыстоўваюцца для гаспадарчай дзейнасці. І, у прынцыпе, акрамя як для руху вайсковых калон выкарыстоўвацца і не могуць.

Сахашчык гаворыць, што гучна падымае гэтыя пытанні (нягледзячы на тое, што можа памыліцца, і рады будзе памыліцца), каб і вайскоўцы, і беларуская грамадскасць праявілі сваю пазіцыю — ва ўсіх ёсць семʼі. 

На заўвагу, што Лукашэнка назваў заявы Сахашчыка поўнай дурасцю, той адказаў, што ён не ўпэўнены, што Лукашэнка ўсё ведае і на ўсё ў краіне цяпер можа ўплываць. «З субʼектнасцю ў кіраўніцтва Беларусі ёсць пытанні ў апошні час», — кажа Сахашчык.

Каментары57

  • Ёсік
    27.03.2024
    Няма чаго супраць сказаць. Калі ідзе рамонт і аднаўленьне таго, чым раней не карысталіся, усялякага га.на можна чакаць. Не думаў ніколі, што той, хто "перамог" нацызм сам стане нацыстам.
  • Маша В.
    27.03.2024
    Ну ў мяне таксама есць прадчуванне, што мы перад пачаткам вялізнага вялікага шухеру...
  • Беларус
    27.03.2024
    У словах Валерыя Сахашчыка ёсць рацыя. Бо ад рашыстаў зь лукашыстамі можна чакаць чаго заўгодна. У 2021 яны таксама аднаўлялі аэрадромы, ваенныя часткі, масты на поўдні каб пайсьці вайной на Украіну. А на словах яны тады нахабна хлусілі, што аніякай вайны не будзе, маўляў гэта проста “вучэнні”. Тое ж самае яны пачынаюць рабіць зараз і на літоўскім накірунку. Аднаўляюць масты, дарогі, а на ТВ прыкрываюцца заявамі, што гэта для “абароны”. Дарэчы цяпер зразумела, чаму столькі лукапуцінчкіх ботаў і агентуры развялося, якія апошні час распальваюць варожасць да Літвы і яе гісторыі. Нават ужо пачалі ў чатах закідваць аб’явы ды вербаваць людзей, каб тыя за грошы фатаграфавалі розныя вайсковыя і лагістычныя аб’екты ў Літве. З гэтай жа серыі ў РФ ужо пачалі праводзіць вучэнні па дэзактывацыі мясцовасці, пераадоленні ўчасткаў заражэння, а такмама пачалі аснашчэнне войскаў радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны. Тое ж самае пачалі ўжо рабіць і ў РБ, нават ужо законы папрымалі для ваеннага часу, аб мабілізацыі, электронных павестках праз смс, апалчэнню і гд. А ядзерная зброю ўжо завезлі пад Асіповічы.

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі суд адмовіў у экстрадыцыі беларускага актывіста Дзмітрыя Плескачова

Лукашэнка пахваліў «Арэшнік» і прапанаваў размясціць ракеты ў Беларусі12

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →