Гродзенскі перавозчык прыдумаў геніяльны ход, як хутка перасекчы мяжу аўтобусу. І зэканоміў суткі
Гісторыяй паездкі з Гродна ў Варшаву падзяліўся чытач «АўтаГродна».
Аўтобус выехаў з Гродна ў Варшаву 24 сакавіка ў нядзелю а 01:00. Квіток каштаваў 120 рублёў. А ўжо ў 6:00 25 сакавіка аўтобус прайшоў мяжу і паехаў далей. Як гэта атрымалася?
Калі аўтобус прыехаў на мяжу, наперадзе была вялікая чарга. Але пасажыраў чакаў сюрпрыз. Ім сказалі выйсці з аўтобуса і бегчы наперад — перасаджвацца ў іншы аўтобус гэтай жа фірмы, які стаяў блізка да шлагбаума.
Пасажыры лічаць, што такім чынам ім зэканомілі суткі чакання на мяжы.
Каментары