Кітай пабудаваў дзеля чагосьці ў пустыні копію ўрадавага раёна сталіцы Тайваня
Амаль за 1000 кіламетраў на захад ад Пекіна кітайскае войска пабудавала горад пасярод пустыні Унутранай Манголіі.
Эксперты прааналізавалі структуру будынкаў і вуліц і аказалася, што ваенная пабудова з'яўляецца дакладнай копіяй урадавага раёна Тайбэя — сталіцы дэмакратычнага Тайваня, піша Bild.
Пабудову можна ўбачыць на спадарожнікавых здымках ад Apple і Bing. Многія будынкі з'яўляюцца муляжом, якія складаюцца толькі з фасаду.
Агулам у пустыні адноўлены дзесяць вуліц, а таксама скрыжаванні і цэнтральныя плошчы. У цэнтры — адміністрацыя прэзідэнта Тайваня.
Каментары