Чарговая схема: «Белпошта» папярэджвае пра паведамленні махляроў у месенджарах
РУП «Белпошта» звяртае ўвагу на чарговую схему, распрацаваную ашуканцамі для падману кліентаў.
«Зламыснікі накіроўваюць у месенджар паведамленне аб неабходнасці ўдакладнення адраса дастаўкі паштовага адпраўлення з указаннем спасылкі ў інтэрнэце. Пры пераходзе па паказаным адрасе кліент трапляе на фішынгавы сайт, дзе яму прапануецца ўвесці дадзеныя і аплаціць тарыф за паслугу», — гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.
«Белпошта» кажа, што не рассылае паведамленні такога характару і просіць кліентаў быць уважлівымі пры пераходзе па спасылках.
Каментары