Выпуск першай вопытна-вытворчай партыі запланаваны на жнівень-верасень 2024 года. Далей машыны будуць выпрабоўваць. Пасля гэтага да канца года плануецца запусціць серыйную вытворчасць электрамабіляў. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык.
Пры гэтым віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на тое, што пакуль выкарыстанне батарэі для беларускіх электрамабіляў — пад пытаннем.
«У жніўні наша Нацыянальная акадэмія навук павінна даць справаздачу аб арганізацыі вытворчасці першай беларускай батарэі, якую мы таксама да канца года павінны пачаць выпрабоўваць», — паведаміў Пархомчык.
Каментары