Палітзняволеныя Сяргей Салоха, Раман Сідзюк і Кірыл Канапацкі цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю — ім раней прызначылі ад 3,5 да 4 гадоў калоніі, паведамляе dissident.by.
Сяргей і Раман — жыхары Брэста, фігуранты справы аб масавых беспарадках у горадзе 10 жніўня, па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Салоху прызначылі 4 гады пазбаўлення волі, Сідзюку — 3,5 года.
Кірыл — футбольны фанат з Мазыра. Ён быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). На судзе стала вядома, што таксама яго абвінавачваюць і па арт. 364 КК (гвалт ці пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі). Яму прызначылі 3,5 года пазбаўлення волі.
Таксама на волю выйшаў жыхар Докшыцаў Аляксандр Сініца — яго асудзілі на паўтара года калоніі за надпіс «3%».
Каментары