У Гродне затрымалі дзвюх дзяўчат нібыта за падпал чырвона-зялёнага сцяга
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 22-гадовай і 23-гадовай дзяўчат. Маўляў, 1 красавіка яны вырашылі падпаліць чырвона-зялёны сцяг, піша «Вясна».
Дзяўчаты ўзялі швабру, абматалі яе папяровым ручніком, падпалілі яго і такім чынам дацягнуліся да сцяга на адміністрацыйным будынку.
Супраць іх распачалі крымінальную справу за «здзек з дзяржаўных сімвалаў».
Каментары