На трасе М1 кіроўца мікрааўтобуса загінуў пры сутыкненні з грузавіком
Кіроўца мікрааўтобуса заснуў за рулём, і гэта скончылася для яго трагічна, паведамілі ў брэсцкай абласной ДАІ.
Здарэнне адбылося 2 красавіка каля 04.30. Папярэдне ўстаноўлена, што 29-гадовы жыхар Жабінкі ехаў на мікрааўтобусе Volkswagen па трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ. На 135-м кіламетры дарогі ён заснуў за рулём і сутыкнуўся са спадарожным аўтамабілем «ЗІЛ», якім кіраваў 58-гадовы мужчына.
У выніку ДТЗ кіроўца Volkswagen ад атрыманых пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.
Каментары