Рухавікі для беларускіх электракараў будуць вырабляць у нечаканым месцы
Ужо плануюць серыйную вытворчасць.
Рухавікі для беларускіх электрамабіляў будуць вырабляць на «Магілёўліфтмашы». Пра гэта распавёў генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Сяргей Паддубка.
Беларускі электракар ствараюць на базе бензінавай машыны BELGEE Х50. Сілавую электроніку для аўто будуць вырабляць на наваполацкім «Вымяральніку», батарэямі зоймецца 1AK-GROUP, паведамляе «СБ».
Па словах Паддубкі, у Беларусі ўжо будуецца цэх па зборцы літый-іённых батарэй. Неабходныя ячэйкі паставіць Кітай. Збіраць электракары будуць на заводзе «БелДжы». Кампанія збіраецца вырабіць пробную партыю электракараў і ацаніць, наколькі гэтыя машыны будуць канкурэнтныя на рынку.
Каментары
Электроніка відавочна таксама будзе кітайскай альбо на кітайскай элементнай базе.
Навошта тады ладзіць вытоворчасць у Беларусі? Каб стварыць тое ж самае, даражэй, але квазісвае?