У Падмаскоўі суткі ловяць падазраванага па справе аб тэракце ў «Крокусе». Ён збег ад ФСБ у лес
У раёне падмаскоўнага Чэхава аб'явілі план «Сірэна».
Супрацоўнікі расійскіх спецслужбаў увечары 9 красавіка пераследавалі мужчыну. Паводле папярэдніх звестак, яго падазраюць у датычнасці да тэракту ў «Крокус Сіці Холе».
Мужчыну, якога завуць Мікалай С., пераследавалі дзве машыны сілавікоў. Аднак таму ўдалося збегчы: ён рэзка здаў назад і выскачыў з машыны, а затым схаваўся ў лесе. Жыхары раёна чулі перастрэлку, паведамляе Baza.
У раёне Чэхава ў Падмаскоўі ўведзены план «Сірэна», супрацоўнікаў Расгвардыі паднялі па трывозе. Знайсці мужчыну не могуць дагэтуль. Падазраваны можа быць узброены.
«Маскоўскі камсамолец» сцвярджае, што падазраванаму 47 гадоў, яго завуць Мікалай Сурноў. Паводле звестак выдання, мужчына ўвесь час жыве з сям'ёй у Літве.
«Усё сваё жыццё ён займаўся рамонтам аўтамабіляў. Гэта нават выклікала нейкае раздражненне родных — бацькі турбаваліся, што сын з раніцы да вечара прападае ў аўтарамонтнай майстэрні», — піша выданне і робіць выснову, што Сурноў мог супрацоўнічаць з выканаўцамі тэракту ў якасці аўтаслесара.
Па справе аб тэракце ў «Крокус Сіці Холе» затрымалі ўжо 15 чалавек.
У тэрарыстаў, што напалі на «Крокус Сіці Хол», былі ў тэлефоне фота ўкраінскіх вайскоўцаў — СК РФ
ФСБ заявіла аб затрыманні яшчэ трох фігурантаў справы аб тэракце ў «Крокус Сіці Холе»
Пуцін назваў мэту замоўцаў тэракту ў «Крокус Сіці Холе»
Патрушаў: Сляды тэракту ў «Крокусе» вядуць да спецслужбаў Украіны
ЗША папярэджвалі Расію аб тэрарыстычным нападзе менавіта ў «Крокусе» — The Washington Post
Пуцін запатрабаваў знайсці «канчатковых бенефіцыяраў» атакі на «Крокус»
Каментары