Расійская авіякампанія Red Wings удвая знізіла норму вагі і паменшыла габарыты ручной паклажы на сваіх рэйсах. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал Асацыяцыі тураператараў Расіі.
У авіякампаніі Red Wings ёсць рэйсы ў Мінск з Расіі, у тым ліку з Уфы. З 21 красавіка павінны запусціць рэйс з Архангельска.
На сайце авіяперавозчыка сказана, што новыя нормы дзейнічаюць для білетаў, набытых з 11 красавіка 2024 года з датай вылету з 20 мая. Габарыты паменшылі да 40×30×20 см, а вагу — да 5 кг.
Раней патрабаванне да ручной паклажы па габарытах было 55×40×25 см, а па вазе — да 10 кг. Такія габарыты засталіся для квіткоў, якія купілі да 11 красавіка з датай вылету з 20 мая, а таксама пасля 11 красавіка, але з датай вылету да 20 мая.
Дадаткова да ручной паклажы ў салон можна ўзяць заплечнік з габарытамі 40×30×20 см і вагой да 3 кг, жаночую сумку або партфель.
З брэсцкага аэрапорта ўпершыню за 30 гадоў пачалі лётаць самалёты ў Маскву
«Белавія» прапанавала зніжкі на палёты ў шэсць гарадоў
У Еўрасаюзе сцвярджаюць, што не ўводзілі санкцый супраць авіякампаніі Southwind Airlines
Адной з першых ад санкцый супраць авіякампаніі Southwind Airlines пацярпела прапагандыстка АНТ
Каментары