Эканаміст Данейка: Сацыяльная палітыка Лукашэнкі нулявая, і я гэта падтрымліваю
Сваю ацэнку сацыяльнай палітыкі, якая праводзіцца ў Беларусі, у новым выпуску «Ток» даў эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данейка.
Пад час гутаркі Павел Данейка заўважыў: «Сацыяльная палітыка Лукашэнкі нулявая, і я гэта падтрымліваю».
У адрозненне ад Еўропы, дзе пануе сацыялізм з яго дапамогамі па беспрацоўі і іншымі формамі сацыяльнай падтрымкі, сацыяльная палітыка ў Беларусі, на погляд эканаміста, жорсткая і блізкая да ЗША.
Гэта ён лічыць пазітыўным, бо ў такіх умовах «прыватны сектар забяспечваў сябе і вырашаў задачы» і ў людзей «сфарміравалася разуменне таго, што яны самі вырашаюць, фарміруюць сваё жыццё, дзяржава тут ні пры чым».
Данейка згадвае, што некалі было падрыхтавана даследаванне аб сацыяльным кантракце Лукашэнкі з беларускім грамадствам.
«Вельмі важным момантам гэтага сацыяльнага кантракту было развіццё прыватнага бізнэсу. Іншымі словамі: «мы вас не чапаем, у рамках разумнага зарабляйце, мы туды не лезем».
Калі ж ты вырастаў у вялікі бізнэс, то воляй-няволяй павінен быў весці з уладамі дыялог. Але гэта не асаблівасць Беларусі. Такое адбываецца ў любой краіне. Калі ты буйны падаткаплацельшчык, то будзеш і з мясцовымі, і з цэнтральнымі ўладамі весці дыялог, бо ад цябе залежаць і працоўныя месцы, і сацыяльныя выплаты».
Эканаміст заўважае, што ў 2000-х ціск на бізнэс быў рэзка зніжаны ў параўнанні з 1990-мі.
Глядзіце цалкам:
Каментары
законы.....Але пасля ...75 год саўдэпіі і 30 год таксама цудоўнага жыцця ні выкрэсліць І каб зноў " эксперементатары броменталі" ні развелі на " рынок рука" .прыхвацызацыя " ніэффэкціўная джярмаемасць" " фермеры" ..у іх шмат ідзей. Старыну ні рушь Навіну асэнсавана ўводзь.