Гамяльчанка сказала свайму сыну, што той тоўсты. Той падаў на яе ў суд. І выйграў!
Незвычайны суд адбыўся ў Гомелі, расказвае «Люстэрка».
Было так. Жанчына выказала свайму сыну-падлетку, што ён зашмат важыць і яму варта менш есці.
Хлопчык на гэтыя словы пакрыўдзіўся і паабяцаў напісаць на маці заяву ў органы апекі.
Гэтага не стрываў прысутны пры гэтым айчым: ён схапіў пасынка за вуха і накруціў.
Падлетак сцвярджае, што яму яшчэ і выспятка далі, але дарослыя гэта абвяргаюць.
Аднак хлопцу з дапамогай свайго роднага бацькі ўдалося атрымаць заключэнне экспертаў аб траўмах, і справа дайшла да суда.
Суддзя прызнала айчыма вінаватым у нанясенні лёгкіх цялесных пашкоджанняў. У выніку мужчыну аштрафавалі на 1200 рублёў.
Каментары