18-гадовы Ніклас Матэі, вядомы як майстар даносаў, падвергнуўся нападу ў суботу ўвечары, калі ён сядзеў ля чыгуначнага вакзала на пасажырскім крэсле машыны свайго сябра-стрымера з Брандэнбурга.
Аўтамабіль акружылі некалькі дзясяткаў чалавек. Падчас размовы на падвышаных тонах адзін з людзей раптам ударыў яго па твары праз адкрытае акно. Ніклас сам выклікаў хуткую і паліцыю, піша BILD.
За апошні час 18-гадовы Ніклас Матэі з Грэфенхайніхена (зямля Саксонія-Анхальт на ўсходзе Нямеччыны) стаў вядомы на ўсю краіну. Ён называе сябе ў сацсетках майстрам даносаў, за мінулы год ён напісаў на землякоў 4227 скарг. У іх ліку — даносы на галінку, якая ўпала на дарогу, і гучны пыласос.
Ніклас хваліў спецслужбы Кітая і выступіў за адраджэнне «Штазі» — рэпрэсіўнае Міністэрства дзяржбяспекі ГДР.
Каментары