Школьнікаў прымусілі на дыктоўцы да Дня перамогі пісаць цытаты Лукашэнкі
3 мая ў школах і гімназіях Беларусі прайшла Усебеларуская дыктоўка «Я раскажу пра Перамогу», прысвечаная Дню перамогі. На ёй школьнікам дыктавалі сярод іншага і цытаты з Лукашэнкі. Пра гэта паведаміла чытачка выдання «Флагшток», якая працуе настаўнікам у адной са школ Гомельшчыны.
Дыктоўка прадугледжвала тры варыянты тэксту для вучняў 1-4, 5-9 і 10-11 класаў. Пры гэтым у дыктоўках для сярэдніх і старэйшых класаў былі і цытаты з Лукашэнкі, якія займалі ад 1/5 да 1/4 конкурсных тэкстаў.
Тэкст для старэйшых класаў дадаткова змяшчаў працяглы Спіс прапагандысцкіх «вайскова-патрыятычных» акцый, якія праводзяцца ўладамі.
Каментары
"Я такое гаварыў?! Дзе?? Гэта фальшыўка, вырабленая ў Польшчы.."