МАРГ растлумачыў, чаму ніхто не можа забараніць шарлатанскую газету «Целебникъ»
Некалькі тыдняў таму чытач выдання «Анлайнер» падзяліўся фота брашуры, якую раскідаюць па паштовых скрынях. У гэтай «газеце» — гісторыі, якія маюць на мэце максімальна напалохаць чытача дзеля таго, каб пасля яго раскруціць на набыццё цудадзейных сродкаў, якія павінны дапамагчы ад усіх хвароб. Ці можна на гэта выданне знайсці ўправу, расказала агенцтва «Мінск-Навіны».
У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю патлумачылі, што гэтая газета парушае некалькі артыкулаў Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 года №225-З «Аб рэкламе».
«Згодна з пунктам 8 артыкула 10 аб'явы не павінны ўтрымліваць указанне на лячэбныя ўласцівасці прапанаваных тавараў, — растлумачылі ў ведамстве. — Выключэнне складаюць толькі афіцыйна зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь лекавыя прэпараты, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынская тэхніка, а таксама метады аказання медыцынскай дапамогі, работ і (або) паслуг, якія складаюць медыцынскую дзейнасць».
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, сродкі, прапанаваныя ў выданні «Целебникъ», да такіх не належаць.
Таксама сярод парушэнняў — увядзенне спажыўца ў зман адносна ўласцівасцяў прапанаванай прадукцыі (п. 3 арт. 26 закона «Аб рэкламе»), адсутнасць звестак пра рэкламадаўцу (п. 4 арт. 10 закона «Аб рэкламе»).
Тым не менш, спыніць распаўсюд брашуры пакуль, маўляў, магчымасці няма. На тэрыторыі Мінска гэтым займаецца арганізацыя «ФітамаксТрэйд», і за мінулы год на яе былі складзеныя тры пратаколы і накладзены штраф сумай 140 базавых адзінак. Але ў выданні «Целебникъ» няма ніякай інфармацыі пра прадаўца тавараў і месца вытворчасці рэкламнага выдання.
МАРГ, як сцвярджаецца, накіроўваў матэрыялы ў Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства інфармацыі аб аказанні садзеяння ў наданні інфармацыі. Аднак гэта, маўляў, не дало вынікаў.
Не атрымалася таксама высветліць, што за арганізацыя выдае газету «Целебникъ», паколькі той, хто гэта робіць, не мае адпаведнай ліцэнзіі.
«Мая сястра адрэзала мужу палавы орган. Я сустрэла яе: вочы вар'ята, рукі ў крыві». Мінчанам раскідваюць жудасныя рэкламныя газеты
Бондарава занялася фізіялогіяй мозга: выявіла змены гіпофіза пры менструацыі
Выкладчыца БарДУ палохае баранавіцкіх школьнікаў: аўтызм — гэта вынік беспарадачных палавых зносін бацькоў (і дзядоў!) ВІДЭА
Каментары