Беларусь удвая скараціла пастаўкі калію ў Кітай — выціскаюць Расія і Канада
Беларусь страціла лідарства ў спісе галоўных пастаўшчыкоў калійных угнаенняў у Кітай. Яе абышлі Расія і Канада.
Паводле даных Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, у сакавіку «Беларуськалій» адправіў у Пекін калійных угнаенняў на $95,7 млн (на 42,3% менш, чым у сакавіку 2023-га), паведамляе Tochka.
Пры гэтым Канада паставіла ў Кітай калію на $71,86 млн (-8,1%), Расія — на $145,43 млн (+66,6%).
У суме за I квартал 2024 года Расія павялічыла пастаўкі амаль на 40% — да $432,3 млн, Канада нарасціла пастаўкі на 24,6% — да $313 млн, а Беларусь экспартавала ў Кітай угнаенняў на $237,6 млн, скараціўшы пастаўкі на 47%, гэта значыць амаль удвая.
Беларускія ўлады засакрэцілі статыстыку па экспарце. Кітай разам з Індыяй і Бразіліяй з'яўляўся традыцыйна галоўным пакупніком прадукцыі «Беларуськалія».
Каментары