Фрэскі, ляпніна і мазаічныя падлогі — з'явіліся ФОТА абноўленага кінатэатра «Перамога»
Рэканструкцыю плануюць завяршыць да 3 ліпеня.
У Мінску працягваецца рэканструкцыя кінатэатра «Перамога».
Галоўны фасад будынка, пабудаванага па праекце Іосіфа Лангбарда і Міхаіла Бакланава, будзе гатовы ўжо ў найбліжэйшы час. Рабочыя ўжо скончылі працу над дахам і заменай вокнаў, паведамляе «Мінскбуд».
У інтэр'еры прысутнічаюць паўкруглыя фрэскі, дэкаратыўная ляпніна і мазаічныя падлогі.
Згодна з праектам рэканструкцыі, замест дзвюх ранейшых кіназалаў у будынку з'явяцца пяць. Акрамя таго, у «Перамозе» абсталююць буфеты.
Рэканструкцыю плануюць завяршыць да 3 ліпеня.
Каментары