7 мая ў Мінску прайшло пазачарговае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, паведамляе Catholic.by. Падчас гэтага пасяджэння былі праведзеныя выбары новага кіраўніка гэтай інстытуцыі.
Новым старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі быў абраны мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Ён змяніў на гэтай пасадзе біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, які займаў яе з 2021 года, а цяпер будзе віцэ-старшынёй.
Генеральным сакратаром ККББ абраны біскуп Юрый Касабуцкі.
«Для Гродзенскай дыяцэзіі гэта рэкорд па беларусізацыі». Што вядома пра новапрызначанага біскупа Гуляя
Папа прызначыў у Беларусі новага біскупа. У Гродзенскай дыяцэзіі чакаюцца перамены?
Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі ў малітве згадаў святароў, якія знаходзяцца ў зняволенні і якія вымушаныя былі эміграваць
Каментары