Такую прапанову ён выказаў падчас перамоваў з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.
Аляксандр Лукашэнка выказаў жаданне ўдзельнічаць у пасляваенным аднаўленні Нагорнага Карабаха.
Падчас перамоў з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым палітык заявіў, што Беларусь, маўляў, можа даць Азербайджану асобныя тэхналогіі, а таксама можа дапамагчы ў будаўніцтве, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
«Калі мы ў чымсьці можам дапамагчы, удзельнічаць у гэтым… Памочнікаў у вас тут зараз хапае, але калі мы можам на сяброўскіх пачатках удзельнічаць у гэтым… Тэхніка, аграгарадкі, працоўныя месцы, пэўныя тэхналогіі (вашы спецыялісты, міністры добра ведаюць гэтыя тэхналогіі) — калі яны падыходзяць, калі наша тэхніка можа тут прысутнічаць і працаваць…» — заявіў Лукашэнка.
Пры гэтым вяртанне Нагорнага Карабаха Лукашэнка назваў «вялікай справай, якая застанецца ў стагоддзях».
Былы дзяржміністр Нагорнага Карабаха абвясціў у турме галадоўку 5 красавіка і перастаў выходзіць на сувязь
Азербайджан затрымаў трох былых прэзідэнтаў непрызнанага Нагорнага Карабаха і былога старшыню парламента
Прэзідэнт Нагорнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання рэспублікі
Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер
Каментары