Махляры прыдумалі новую схему: грошы патрабуюць за разблакаванне тэлефона
У Беларусі пашыраецца новая схема падману людзей. Зламыснікі блакуюць мабільны тэлефон і патрабуюць з чалавека аплату за яго разблакаванне, расказалі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Пра новы від махлярства стала вядома са слоў жыхаркі Мінска, у якой невядомыя патрабавалі грошы за разблакаванне яе мабільнага тэлефона.
Як аказалася, дзяўчына знайшла ў месенджары аб'яву пра дадатковы заробак і адгукнулася на яе. А пасля таго аказалася, што яна трапіла на вуду аферыстаў.
У аб'яве гаварылася, што можна зарабіць грошы, спампоўваючы пэўныя мабільныя дадаткі, тэстуючы іх і пішучы водгукі. Дзяўчыне такая праца імпанавала і яна выканала ўсе інструкцыі, пасля чаго яе папрасілі ўвайсці са свайго тэлефона ў іншы ўліковы запіс і паўтарыць названыя дзеянні.
Мінчанка ўвяла на сваім гаджэце дадзеныя ёй лагін і пароль, пасля чаго адбылася блакіроўка прылады. Куратар, якому дзяўчына паведаміла пра тое, што адбылося, запатрабаваў перавесці яму грошы за разблакаванне ў памеры 200 даляраў.
Пацярпелая, аднак, адмовілася і звярнулася ў міліцыю. Цяпер па гэтым факце вядзецца праверка, распачатая крымінальная справа.
Каментары