З 21 мая паліва падаражэе на 1 капейку, паведамляе канцэрн «Белнафтахім».
Узровень цэн на паліва на АЗС складзе:
- АІ-92 — 2,27
- АІ-95 —Br2,37
- АІ-98 — Br2,59
- Дызель — Br2,37.
Апошні раз перад цэны на паліва ў Беларусі змяняліся больш за год таму. За гэты час, як адзначае «Белнафтахім», кошт расійскай нафты для беларускіх НПЗ вырас у 1,7 разы.
Канцэрн анансуе вяртанне да практыкі паступовага павелічэння кошту паліва ў Беларусі на 8 капеек.
«Змена будзе праходзіць штотыдзень з крокам у 1 капейку», — падкрэслілі ў «Белнафтахіме».
Каментары