Сілавікі затрымалі сківічна-тварнага хірурга і колішнюю актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Алену Церашкову, паведамілі праваабаронцы з dissidentby.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Церашкова затрыманая ў рамках крымінальнага артыкула аб грубым парушэнні грамадскага парадку (частка 1 артыкула 342 КК). Праваабаронцы пішуць, што жанчына цяпер можа знаходзіцца ў СІЗА. Дома ў жанчыны засталіся чацвёра дзяцей.
Алена Церашкова — родная сястра асуджанага на 5 гадоў калоніі актывіста грамадскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага. Акрамя асноўнай прафесіі, яна пісьменніца, перакладчыца, у свой час была двухразовай чэмпіёнкай Беларусі па таэквандо.
Церашкову з мужам ужо затрымлівалі ў жніўні 2021 года. Чым тады скончылася затрыманне, невядома.
Каментары