Грамадства11

Разам з ксяндзом Акалатовічам з Валожына затрымалі двух прыхаджанаў. Адзін з іх былы вайсковец

Ксёндз Генрых Акалатовіч, затрыманы 16 лістапада 2023 года, піша, што ні ў чым не вінаваты.

Ксёндз Генрых Акалатовіч. Фота: katolik.life

Прайшло паўгода з таго часу, як быў затрыманы, а затым узяты пад варту пробашч каталіцкай парафіі Святога Язэпа ў Валожыне ксёндз Генрых Акалатовіч. Супраць яго распачалі крымінальную справу і трымаюць у СІЗА КДБ у Мінску, нагадвае katolik.life.

З тых часоў пра святара, якому споўнілася ўжо 64 гады, практычна нічога не вядома: афіцыйныя органы так і не паведамілі ні абставіны справы, ні тое, у чым абвінавачваюць святара. Больш за тое, нават неафіцыйнай інфармацыяй не валодаюць ні духавенства, ні вернікі архідыяцэзіі.

Аднак Katolik.life пагутарыў з некалькімі людзьмі, каб даведацца хоць якія-небудзь звесткі пра святара. Следства яшчэ працягваецца. Артыкул, па якім абвінавачваюць святара, не называецца, але мяркуецца, што гэта «здрада дзяржаве».

Арыштаваны не толькі пробашч, але і двое вернікаў. Гэта гаспадыня, якая гатавала ежу для святара, а таксама пенсіянер — былы камандзір мясцовай вайсковай часткі, які ў апошнія гады працаваў у сельгаспрадпрыемстве, быў дэпутатам, дапамагаў прыходу. Воінская часць і касцёл знаходзяцца побач.

«На жанчыну, як мы чулі, ціснуць, каб яна дала паказанні. Бо доказаў віны ксяндза Генрыха няма. Гэта паважаны, заслужаны святар. Нездарма менавіта яго арыштавалі. Праз гэтую справу ціснуць на ўвесь Касцёл», — выказалі меркаванне вернікі.

Апошнія два месяцы лістоў ад ксяндза Генрыха Акалатовіча не было, а раней ён пісаў, што не прызнае абвінавачванне:

«Пасля цэнзуры даходзілі толькі абрыўкі лістоў. Ён пісаў, што ні ў чым не вінаваты, што гэта нейкае непаразуменне і заўсёды прасіў аб малітве, бо мае надзею толькі на Бога».

Нягледзячы на адсутнасць лістоў вядома, што ксёндз Генрых і цяпер трымаецца ў добрым духу, не скардзіцца:

«Ён не прывык скардзіцца. Але можна ўявіць, як яму цяжка па здароўі пераносіць зняволенне — у яго практычна выразаны страўнік, было некалькі аперацый».

Вернікам перадавалі, што пра справу ведаюць у Ватыкане і займаюцца ім, «хоць працэс ідзе павольна».

@nashanivanews Азаронка паслалі на тры літары, але сконяылася гэта кепска #беларусь #азаренок #беларускітыкток #беларускаямова #нашаніва ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары1

  • Байдрэн
    22.05.2024
    Гэта ў лукашвстаў такія духоўныя скрэпы

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →